Навіны

Больш за Br2 млн накіруюць на рэалізацыю інвестпраграмы Гомеля ў 2020 годзе

У гэтым годзе на рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Гомеля накіруюць больш за Br2 млн. Рашэнне падтрымалі сёння дэпутаты на сесіі гарсавета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У праграму ўключаны аб'екты будаўніцтва, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, рамонту і добраўпарадкавання, якія будуць фінансаваць за кошт сродкаў гарадскога бюджэту. "На аб'екты плануецца накіраваць Br2 млн 55,25 тыс.", - адзначыла начальнік аддзела будаўніцтва гарвыканкама Вольга Кулага.

У пераліку аб'ектаў - замена і мадэрнізацыя ліфтавага абсталявання ў некалькіх установах аховы здароўя, замена (капітальны рамонт, мадэрнізацыя, рэканструкцыя) цепласетак, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні арганізацый ЖКГ, маюць працяглыя тэрміны эксплуатацыі і нездавальняючыя цеплатэхнічныя характарыстыкі. Прадугледжана праграмай і фінансаванне праектавання і будаўніцтва новых вулічных размеркавальных газаправодаў для газіфікацыі жылога фонду.

Праграма распрацавана для эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання сродкаў гарадскога бюджэту, што накіроўваюцца на капітальныя выдаткі.

Зацвердзілі сёння дэпутаты і справаздачу аб выкананні інвестыцыйнай праграмы Гомеля на 2019 год. На яе рэалізацыю планавалася больш як Br3,83 млн Па меры выканання бюджэту дакумент карэктаваўся, і фактычна накіравалі звыш Br6,65 млн. У пералік было ўключана 38 аб'ектаў.

БЕЛТА