Навіны

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя гамяльчане!

Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

2 красавіка 1996 года стала важнай датай у жыцці народаў дзвюх краін. Быў зроблены першы крок у стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Гэта гістарычная падзея адказвае жыццёвым інтарэсам двух братніх народаў, забяспечвае ўмовы для сацыяльна-эканамічнага развіцця, годнага ўдзелу ў міжнароднай супольнасці нацый.

Сёння Саюзная дзяржава працягвае паступальны рух да ўзаемавыгаднай інтэграцыі, развіццю палітычных, эканамічных і культурных сувязяў, у аснове якіх ляжыць гістарычная супольнасць, сяброўства і духоўнае сваяцтва дзвюх краін.

Мы перакананыя, што беларуска-расійскае супрацоўніцтва будзе развівацца ў інтарэсах грамадзян Беларусі і Расіі. Бо ў нас адна агульная задача: зрабіць наша грамадства квітнеючай, а будучыня – шчаслівым.

Дарагія сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з нашым агульным святам, пажаданні поспехаў у стваральнай працы.

Няхай мір і згода будуць асновай дабрабыту кожнай сям'і, трывалым падмуркам яднання народаў Беларусі і Расіі.

Старшыня
Гомельскага гарадскога
выканаўчага камітэта

П. А. Кірычэнка

Старшыня
Гомельскага гарадскога
Савета дэпутатаў

Н.Н.Кавалевіч