Датэрміновае галасаванне стартуе ў Беларусі 4 жніўня
Прагаласаваць датэрмінова на выбарах Прэзідэнта Беларусі можна з 4 па 8 жніўня. Ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00, паведамляе "Гомельская праўда".
Нагадаем, галасаванне ў асноўны дзень выбараў на ўчастках пройдзе 9 жніўня з 8.00 да 20.00. У спісы для галасавання ўключаны 6 844 932 выбаршчыка.
Пры сабе неабходна ў абавязковым парадку мець дакументы, якія сведчаць асобу. Бюлетэні будуць выдавацца па прад'яўленні пашпарта або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для вайскоўцаў тэрміновай службы – па прад'яўленні ваеннага білета. Калі ж у выбаршчыка няма пашпарта (напрыклад, пададзены ў пасольства на атрыманне візы), але ён унесены ў спісы для галасавання, бюлетэнь можа быць выдадзены на аснове службовага пасведчання дзяржслужачага, студэнцкага білета, пенсійнага пасведчання з фатаграфіяй або вадзіцельскіх правоў.
© Праўда Гомель