Навіны

Героі білбордаў стануць савядучымi на Першым гарадскім і радыё 107,4 FM

Першы гарадскі тэлеканал і гарадская арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» прыступілі да тэлевізійнай рэалізацыі праекта «РаЗАм».

Тэматычныя білборды з асобамі самых таленавітых і годных гамяльчан ўстаноўлены на вуліцах горада яшчэ ў чэрвені. Сярод тых, чые поспехі адзначаны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, не толькі спартсмены сусветнага ўзроўню, напрыклад, чэмпіёнка свету па сучасным пяцібор'і Вольга Сілкіна, чэмпіёнка свету па пажарна-выратавальным спорце Паліна Кушнеренко, але і пераможцы рэспубліканскага моладзевага праекта "100 ідэй для Беларусі", выратавальнік і "Самы моцны гамяльчук".

«Ажыўленне» праекта надало яму новае значэнне. Бо матываваць на вялікія і слаўныя справы заўсёды лепш, звяртаючыся да суразмоўцы. Героі праекта «РаЗАм» не толькі загавораць у эфіры Першага гарадскога тэлеканала, але і стануць соведущими забаўляльнага эфіру абласной радыёстанцыі 107,4 FM.