Гомельская моладзь на світанні ўшанавала памяць герояў-вызваліцеляў і ахвяр ВАВ
24 июня 2024
Маладзёжная акцыя "Ніхто не забыты. Нішто не забыта" адбылася раніцай 22 чэрвеня ў Гомелі. Па традыцыі мітынг і акцыя памяці "Ніхто не забыты, нішто не забыта" сабрала каля брацкай магілы народных апалчэнцаў і Героя Савецкага Саюза Ц.С. Барадзіна моладзь, прадстаўнікоў улады і гараджан. Прысутныя каля манумента запалілі свечкі і лампады, ушанавалі памяць герояў-вызваліцеляў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінулых, удзельнікі мітынгу запусцілі ў неба беласнежных экагалубоў.
На здымку: у час мітынгу.
https://blr.belta.by/photonews/view/gomelskaja-moladz-na-svitanni-ushanavala-pamjats-gerojau-vyzvali...
![000049_1719053311_19161_big.jpg 000049_1719053311_19161_big.jpg](/upload/medialibrary/a1f/a2d36q5j5z4kp2iszkfwmwrc6hdr037i.jpg)