Навіны

Гарадская дабрачынная акцыя «Першы раз у першы клас» стартавала ў Гомелі

Акцыя заклікана дапамагчы дзецям з малазабяспечаных шматдзетных, няпоўных сем'яў, сем'яў з дзецьмі-інвалідамі сабрацца ў школу. Арганізатар акцыі Гомельскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей, паведамляе newsgomel.by.

Вы можаце дапамагчы дзецям са школьнымі прыладамі. Збор усяго неабходнага да школы, а гэта канцтавары, заплечнікі, партфелі, адзенне ажыццяўляецца па буднях з 9.00 да 17.00 па адрасе: вул. Юбілейная, 8, корп.2 (тэлефон для даведак: 35-75-58, 35-75-65). Акцыя будзе доўжыцца па 31 жніўня.

"Гомельскія ведамасці"