Графік выпускных экзаменаў у школах можа быць скарэктаваны
18 мая 2020
Графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школ можа быць скарэктаваны. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Навучальны год завершым у устаноўленыя тэрміны - 30 траўня. Затым правядзем выпускныя экзамены. Трошкі паглядзім па змесце гэтых экзаменаў і днях правядзення. Откорректируем, можа быць, трошкі графік", - сказаў міністр.
Ён дадаў, што будуць прынятыя неабходныя меры засцярогі ў цяперашняй эпідсітуацыі, чаго патрабуе Міністэрства аховы здароўя.
БЕЛТА