Як Гомель рыхтуецца да зімы?
Руплівыя гаспадары задумваюцца аб новай зімы адразу пасля завяршэння папярэдняй. У горадзе ўжо многае зроблена па падрыхтоўцы жыллёвага фонду да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд, паведамляе newsgomel.by.
Як паведамілі ў КВУП «Гомельскае гарадское ЖКГ», на сёння выкананы прафілактычны рамонт больш за 200 цеплавых пунктаў, адрамантавана 2,5 тысячы метраў пагонных стыкаў сценавых панэляў, 3,3 тысячы квадратных метраў дахаў і 176 балконаў.
Згодна з графікам, праходзіць рамонт пад'ездаў жылых дамоў. У гэтым годзе ён праведзены ў 112 пад'ездах. А састарэлае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для асвятлення месцаў агульнага карыстання ў шматпавярхоўках, змянілася на 960 святлодыёдных свяцілень.
"Гомельскія ведамасці"