Навіны

Мінадукацыі вызначыла графік школьных канікул у новым навучальным годзе

Міністэрства адукацыі вызначыла графік школьных канікул у новым навучальным годзе. Ён апублікаваны на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Першая чвэрць будзе з 1 верасня па 31 кастрычніка, другая - з 9 лістапада па 24 снежня, трэцяя - з 11 студзеня па 27 сакавіка 2021 года, чацвёртая - з 5 красавіка па 31 мая 2021 года. Адпаведна, восеньскія канікулы будуць працягвацца 8 дзён (1-8 лістапада), зімовыя - 17 дзён (25 снежня - 10 студзеня), вясновыя - 8 дзён (28 сакавіка - 4 красавіка).

БЕЛТА