Навіны

Аб частковым абмежаванні і закрыцці руху транспарту

У сувязі з выкананнем работ па рамонце чыгуначнага шляху на пераездзе 203 км на раз'ездзе Светач будзе закрыты рух транспарту праз чыгуначны пераезд па вуліцы Лепяшынскага на перыяд з 08.00 гадзін да 18.00 гадзін 18 мая 2020 г., з 23.00 гадзін 28 мая 2020г. да 06.00 гадзін 29 мая 2020г.

Акрамя таго, з мэтай выканання работ па будаўніцтве парковачных месцаў па вуліцы Рагачоўскай будзе часткова абмежаваны рух транспарту па вуліцы Рагачоўскай у раёне дома № 1Б на перыяд з 08.00 гадзін 18 траўня да 20.00 гадзін 18 чэрвеня 2020 г.