Навіны

Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх працягваецца

Савет Міністраў вызначыў пералікі дакументаў, тэрмін дзеяння па якіх працягваецца. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 20 мая 2020 года № 299.

Даведкі і дакументы застануцца сапраўдныя яшчэ тры месяцы, калі тэрмін іх дзеяння заканчваецца з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года.

У пералік адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян, тэрмін дзеяння выдадзеных даведак або іншых дакументаў па якіх працягваецца на тры месяцы, увайшлі 202 працэдуры. Сярод іх выдача і абмен пашпарта або пасведчання бежанца, выдача вадзіцельскага пасведчання, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, даведак аб стане на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і, аб месцы жыхарства, а таксама прызначэнне дапамогі па догляду за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, выдача пасведчанняў інвалідаў і інш.

У пераліку адміністрацыйных працэдур для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - 167 працэдур.

Прадаўжаецца таксама тэрмін дзеяння 11 дакументаў, выдадзеных фізічным і юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам, і іншых рашэнняў.

Падаўжэнне тэрміну дзеяння даведак, іншых дакументаў і рашэнняў, названых у пастанове, не перашкаджае грамадзянам, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы за ажыццяўленнем адміністрацыйнай працэдуры, для выдачы дакументаў і прыняцця іншых рашэнняў ва ўстаноўленым парадку.

Пастанова прынята ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 2020 г. № 172 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў».

Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 30 красавіка 2020 года.