Навіны

Аб закрыцці руху транспарту і арганізацыі дарожнага руху

У сувязі з выкананнем работ па рамонце чыгуначнага шляху на пераездзе, што прылягае да вуліцы Савецкай, будзе закрыты рух транспарту праз чыгуначны пераезд, размешчаны на пад'ездзе да аддзелу матэрыяльнага тэхнічнага забеспячэння ТРУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з боку вуліцы Савецкай на перыяды з 08.00 да 17.30 15 красавіка, з 20.00 24 красавіка да 08.00 25 красавіка, з 20.00 29 красавіка 08.00 да 30 красавіка.

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця па вуліцы Шаўчэнкі з 06.00 15 красавіка да 21.00 30 красавіка будзе забаронена спыненне і стаянка транспартных сродкаў на Прывакзальнай плошчы. Для ўладальнікаў транспартных сродкаў прыпынак і стаянка будзе арганізавана на гасцявой паркоўцы, будаўніцтва якой прадугледжана праектам «Будаўніцтва аб'екта шматфункцыянальнага гандлёва-адміністрацыйнага прызначэння з аб'ектамі грамадскага харчавання ў квартале вуліц Шаўчэнка-Курчатава-праспект Перамогі ў горадзе Гомелі».