Навіны

Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "ТэкСтыльны букет"

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным фестывалі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "ТэкСтыльны букет", які пройдзе ў Мінску 16-20 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Праект накіраваны на дэманстрацыю творчых дасягненняў мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія працуюць у розных жанрах і тэхніках мастацкага тэкстылю. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія і замежныя аўтары - як індывідуальныя майстры, так і творчыя калектывы (клубы, студыі, аб'яднанні), а таксама супрацоўнікі музеяў, педагогі, мастацтвазнаўцы.

"Могуць быць прадстаўлены аўтарскія і калектыўныя творы і праекты, выкананыя ў традыцыйных і эксперыментальных тэкстыльных тэхніках: шыццё з абрэзкаў, ткацтва, вышыўка, аплікацыя, вязанне, лялькі, касцюм, тэкстыльныя калажы, традыцыйныя прадметы з тэкстылю і дызайнерскія творы", - гаворыцца ў паведамленні.

Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка.-0-