Навіны

Прававая кансультацыя па працоўнаму заканадаўству

18 лютага з 12.00 да 14.00 на базе ўстановы «Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца» адбудзецца прыём Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У рамках адзінага дня прававога інфармавання будзе кансультаваць галоўны прававы інспектар працы Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Таццяна Пятроўна ДЫСКА.

Жадаючых атрымаць юрыдычную кансультацыю па працоўных пытаннях чакаюць па адрасе: Гомель, вул. Жаркоўскага, 7, кабінет Е-250 або па тэлефоне: 34-89-21.