Навіны

Пытанні развіцця Гомельскай вобласці будуць разгледжаны ў час рабочай паездкі Лукашэнкі ў рэгіён

28 красавіка, Ветка /Кар. БЕЛТА/. Актуальныя пытанні развіцця Гомельскай вобласці будуць разгледжаны ў час рабочай паездкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў гэты рэгіён, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы наведвае Веткаўскі раён - адзін з пацярпелых ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Тут яму даложаць аб ходзе веснавых палявых работ у вобласці і ў цэлым па краіне.

На базе мясцовай гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з рамонтам меліярацыйнай сеткі з элементамі культуртэхнічнай меліярацыі, а таксама з тэхналагічным працэсам сяўбы кукурузы. Прэзідэнту плануюць прадэманстраваць вырабленую ў Гомельскай вобласці і адноўленую самартызаваную тэхніку і абсталяванне для прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.

Кіраўнік дзяржавы правядзе нараду з актывам Гомельскай вобласці па актуальных пытаннях развіцця рэгіёна.-0-