Навіны

Сфармаваныя раённыя выбарчыя камісіі

На сумесным пасяджэнні прэзідыума Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў і Гомельскага гарвыканкама, які адбыўся 18 траўня, сфарміраваны чатыры раённыя ў горадзе Гомелі камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Упершыню пасяджэнне праводзілася ў адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, грамадзян, сродкаў масавай інфармацыі і іншых запрошаных асоб. Яго прамую трансляцыю можна было паглядзець на афіцыйным сайце Гомельскага гарвыканкама.

- Усяго ў склад камісій было вылучана 64 чалавекі на 52 максімальна магчымых месцы, - распавяла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы гарвыканкама Таццяна Марчанка. - 30 сваіх прадстаўнікоў прапанавалі такія грамадскія аб'яднанні, як «Белая Русь», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі саюз жанчын, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, Беларускі фонд міру, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускі саюз афіцэраў, прафсаюзы. 23 кандыдатуры унесеныя грамадзянамі шляхам падачы заявы. Палітычную актыўнасць праявілі толькі тры палітычныя партыі, вылучыўшы сваіх прадстаўнікоў у раённыя камісіі: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Камуністычная партыя Беларусі, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды.

Асаблівасцю фарміравання камісій цяперашняга часу з'явілася адсутнасць вылучэння ад працоўных калектываў, як мяркуецца, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Раённыя камісіі сфарміраваны ў максімальным складзе з 13 чалавек, шляхам адкрытага персанальнага галасавання.

Першыя пасяджэнні камісій адбыліся 19 і 20 траўня, дзе быў абраны кіруючы склад камісій – старшыня, намеснік старшыні, сакратар.

Рэжым працы раённых у горадзе Гомелі камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

у буднія дні – з 10.00 да 19.00
(перапынак з 14.00 да 15.00),
у суботу – з 10.00 да 14.00.