Навіны

АДБЫЎСЯ МІНІ-КІРМАШ ВАКАНСІЙ

- Цяпер у нас адкрыта 27 вакансій. Можам працаўладкаваць муляра, маляра-тынкоўшчыка, геадэзіста, мантажніка, цесляра, электразваршчыка, бетоншчыка, інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела, інжынера па якасці і іншых, - распавяла спецыяліст па кадрах аддзела кадраў СУ-139 ААТ «Гомельпрамбуд» Людміла Ледневская. - Напрыклад, муляр 4 разраду зарабляе 900 рублёў, а маляр-тынкоўшчык – 850 рублёў. Усяго ў штаце 300 чалавек.


Напрыклад, СУ-117 ААТ «Гомельпрамбуд» патрэбныя бетоншчыкі, цесляры, муляры, маляры, арматуршчыкі, падсобныя рабочыя і іншыя. Асноўныя патрабаванні да суіскальнікаў – прафесійную адукацыю і вопыт працы.

Сярод наймальнікаў было і ААТ «Гомельскі завод станочных вузлоў», дзе працуе 650 чалавек.


- Патрабуюцца станочнікі, токары, фрэзероўшчыкі, шліфоўшчыкі, сверловщики. Набіраем кадры ў сувязі з павелічэннем колькасці заказаў у Расею. Звяртаем увагу на досвед працы, - растлумачыў начальнік аддзела кадраў завода Віталь Лявоненка. - Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве складае 842 рублі. Ёсць інтэрнат і сталовая. Нашым супрацоўнікам аплачваем палову кошту наведвання трэнажорнай залы і басейна.

За дзевяць месяцаў 2019-га для павышэння запатрабаванасці беспрацоўных на рынку працы, зніжэння дысбалансу попыту і прапановы рабочай сілы на прафесійнае навучанне накіравана 270 чалавек. З іх пад заказ наймальнікаў 165. Па-ранейшаму назіраецца дэфіцыт кадраў у прамысловасці, гандлі, будаўніцтве.
Для дапамогі наймальнікам у падборы кадраў службай занятасці ўжо праведзена 12 кірмашоў вакансій. У іх прынялі ўдзел больш за 60 наймальнікаў і 2,5 тысячы суіскальнікаў.
 
https://newsgomel.by