Гамяльчан у нядзелю запрашаюць на OPEN AIR
24 июля 2020
У гэтым годзе лета ў Гомелі - асаблівае. Яно ўпрыгожана прэзентацыяй творчасці калектываў, яркімі канцэртнымі праграмамі і душэўнай шчырай атмасферай. А яшчэ гомельскае культурнае лета праходзіць на адкрытых пляцоўках. Гэта канцэртныя зоны ў раёнах Гомеля, у парках і скверах, на набярэжнай Сожа, ля цырка.
Як паведамілі ў Гомельскім цэнтры культуры, заўтра, у нядзельны вечар, усе гамельчукі запрашаюцца на OPEN AIR да фантана ля цырка. Там будзе цікава і па-мастацку ярка!
У праграме - выступленне творчых калектываў, брэйк-данс і танцавальны батл, сацыяльныя танцы, і шмат-шмат музыкі. А яшчэ атракцыёны, светлавое шоў, ролеры і дрыфт-трайкинг. Прыходзьце і станьце ўдзельнікам самага яркага культурнай падзеі гэтага лета!