Навіны

У Беларусі стартавала рэспубліканская алімпіяда па менеджменце

Рэспубліканская алімпіяда па менеджменце стартавала ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У алімпіядзе могуць прыняць удзел студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, а таксама спецыялісты ў галіне якасці ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.

Алімпіяда праводзіцца ў два этапы. На першым этапе індывідуальныя ўдзельнікі і каманды да 1 сакавіка накіроўваюць заяўкі, рэфераты і прэзентацыі, падрыхтаваныя на аснове рэфератаў, ва ўстановы вышэйшай адукацыі (калі яны з'яўляюцца студэнтамі, магістрантамі) або сакратарыят рэспубліканскай экспертнай камісіі (калі з'яўляюцца спецыялістамі ў галіне якасці).

Для напісання рэферата ўдзельнікі алімпіяды могуць выкарыстоўваць адну з прапанаваных тэм або ўласную.

ВНУ і сакратарыят рэспубліканскай экспертнай камісіі выберуць лепшыя рэфераты і вызначаць фіналістаў. Другі этап алімпіяды будзе ўключаць тэсціраванне і паказальныя камандныя выступленні.-0-