Навіны

У Беларусі ў студзені-ліпені пабудавалі 26 тыс. кватэр

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - ліпені пабудавалі 26 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2,24 млн кв.м жылля. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. 

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 956 тыс. кв.м, або 42,7 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 709,7 тыс. кв.м. 

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 640,8 тыс. кв.м жылля, або 28,6 працэнта ад агульнага ўводу па краіне.-0-