Навіны

У Гомелі прэміі аблвыканкама ўручылі музыкантам і мастакам

8 красавіка ў Гомелі адбылася цырымонія ўручэння штогадовых прэмій аблвыканкама для падтрымкі таленавітай творчай моладзі. Уручана 10 прэмій вучням дзіцячых школ мастацтваў вобласці, шэсць - навучэнцам сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва і чатыры - артыстам тэатральна-відовішчных устаноў. Гэтыя дзеціпраявілі сябе ў розных творчых праектах і ўзнагароджаны за працавітасць, мэтанакіраванасць і жаданне быць лепшымі. Лаўрэаты прэміі ўпрыгожылі гэты дзень сваімі творчымі нумарамі.

На здымку: удзельнікі конкурсу.

000023_1712588666_626587_big.jpg

Prem-Gom-1_26_result.jpg