У БЕЛАРУСІ ПРАХОДЗІЦЬ ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ
13 ноября 2019
У першы дзень датэрміновага галасавання
на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 4,69%. Такія дадзеныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
https://www.belta.by
Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 3,89% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 5,52%, у Гомельскай - 4,82%, у Гродзенскай - 3,68%.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,87% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,63%, у Мінску - 5,14%.
Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключана амаль 6,9 млн чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і будзе доўжыцца па 16 лістапада ўключна.-0-
https://www.belta.by