Навіны

У Беларусі зноў падаўжаюць вясновыя школьныя канікулы

У Беларусі прынята рашэнне аб новым падаўжэнні вясновых школьных канікул - да 18 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

"З улікам існуючай эпідэміялагічнай абстаноўкі, сезонным уздымам захворвання па вострым рэспіраторным вірусным інфекцыям, грыпе, іншых інфекцый і неабходнасцю стабілізацыі абстаноўкі кіраўніком дзяржавы падтрымана прапанова Мінадукацыі і Міністэрства аховы здароўя аб працягу вясновых канікул ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі да 18 красавіка" - праінфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Міністэрствам адукацыі будуць скарэкціраваны навучальныя праграмы і каляндарна-тэматычнае планаванне па кожным вучэбным прадмеце за кошт падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў.

Мінадукацыі інфармуе, што тэрміны вясновых канікул падаўжаюцца на 6 дзён - з 13 па 18 красавіка ўключна. Адукацыйны працэс у чацвёртай чвэрці будзе ажыццяўляцца з 20 красавіка па 30 мая 2020 года.

Як паведамлялася, раней тэрміны вясновых канікул былі падоўжаныя на 6 дзён - з 6 па 11 красавіка ўключна.

БЕЛТА