Навіны

У БЕЛАРУСІ ЗАВЯРШАЕЦЦА ІНТЭРНЭТ-ПЕРАПІС

У БЕЛАРУСІ ЗАВЯРШАЕЦЦА ІНТЭРНЭТ-ПЕРАПІС

У тых, хто хоча прайсці перапіс онлайн, яшчэ ёсць час. Застаўся ўсяго адзін дзень, каб запоўніць апытальныя лісты ў Інтэрнэце.

Гэтым ужо скарысталіся больш за паўтары мільёнаў чалавек – больш актыўна за ўсё ў сталіцы. А самая «кансерватыўная» вобласць – Гродзенская – тут 70% рэспандэнтаў прыходзілі на стацыянарныя ўчасткі. Усяго ў маштабнай кампаніі паўдзельнічалі каля чатырох мільёнаў чалавек – для таго, каб кожны змог запоўніць анкету, з наступнага тыдня перапісчыкі адправяцца па дамах і кватэрах беларусаў. Збор дадзеных завершыцца 30 кастрычніка.

Сайт http://census.by