Навіны

У Гомелі будзе абмежаваны і закрыты рух транспарту

18 лютага з 15.30 да 17.00 будзе абмежаваны рух транспарту па вуліцах Працоўнай, Камунараў, Кірава на ўчастку ад вуліцы Сялянскай да праспекта Леніна (для рэпетыцыі ўрачыстага праходжання вайсковых частак Гомельскага гарнізона (пл. Працы).

Рух транспарту будзе закрыты 20 лютага:

з 08.45 да заканчэння мітынгу – па вуліцы Тралейбуснай;

з 09.45 да заканчэння мітынгу – па адной паласе вуліцы Міхаіла Ламаносава ў мікрараёне «Касцюкоўка»;

з 10.45 да заканчэння мітынгу – па вуліцы 8-й Іншагародняй;

21 лютага:

з 14.30 да заканчэння мітынгу па вуліцах Працоўнай, Камунараў, Кірава на ўчастку ад вуліцы Сялянскай да праспекта Леніна.