У Гомельскай вобласці выбары адбыліся - Ярмошына
У Гомельскай вобласці выбары адбыліся: у рэгіёне прагаласавалі 54,44% выбаршчыкаў. Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да адзнакі ў 50% тых, хто прагаласаваў наблізілася і Магілёўская вобласць - за 5 дзён датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 49,92% выбаршчыкаў.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 38,4% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 39,34%, Гродзенскай - 38,6%, Мінскай - 39,66%, у Мінску - 33,4%.
Яўка па краіне склала 41,7%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 829 937 чалавек.
Датэрміновае галасаванне праходзіла з 4 па 8 жніўня. 9 жніўня - асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі.
БЕЛТА