Навіны

У Раманавічах-2 падаўжаюць аўтобусныя маршруты

З 1 жніўня ў забудове жылога раёна Раманавічы другой чаргі будаўніцтва будуць падоўжаныя маршруты аўтобусаў № 60а «Вакзал–Вул. Каштанавая» праз вуліцу Палякова і № 61 «Вакзал–вул. Палякова» да вуліцы Тураўскай. Такое рашэнне прынята ў Гомельскім гарвыканкаме.

У сувязі з гэтым будуць прысвоены назвы прыпыначным пунктах, размешчаным: па вуліцы Палякова паблізу скрыжавання з вуліцай Калача па цотным і няцотным бакам, – «Вуліца Калача»; па вуліцы Палякова паблізу скрыжавання з вуліцай Маркелава па няцотным баку – «Вуліца Маркелава»; па вуліцы Палякова паблізу скрыжавання з вуліцай Нарачанскай па цотным баку – «Вуліца Нарачанская»; па вуліцы Палякова паблізу скрыжавання з вуліцай Тураўскай па няцотным баку – «Вуліца Тураўская». Назвы аншлагі на прыпыначных пунктаў будуць нанесеныя да 31 ліпеня.