УВАЗЕ АРГАНІЗАЦЫЙ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ
Увазе арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў – зменены крытэрыі прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.
Пунктам 10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2019 №503 «Аб падаткаабкладанні», які ўступіў у сілу з 01.01.2020 года, пашыраны магчымасці прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. А менавіта, павялічаны крытэрыі памеру валавой выручкі ў мэтах пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, яе прымянення і спынення прымянення:
Ліміт валавой выручкі |
У 2019 годзе (у рублях) |
У 2020 годзе (у рублях) |
Для прымянення ССП без ПДВ |
||
арганізацыямі |
1 337 415 |
1 404 286 |
Для прымянення ССП з ПДВ |
||
арганізацыямі |
1 949 208 |
2 046 668 |
Для прымянення ССП без/з ПДВ |
||
індывідуальнымі прадпрымальнікамі |
420 000 |
441 000 |
Для пераходу на ССП |
||
арганізацыямі |
1 465 565 |
1 538 843* |
індывідуальнымі прадпрымальнікамі |
315 000 |
330 750* |
* будзе прымяняцца для пераходу на ССП з 2021 года.
Арганізацыі, якія прымяняюць ССП, з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд не больш за 15 чалавек, памер валавой выручкі якіх нарастаючым вынікам з пачатку года не перавышае 774 900,0 бел. руб. (738 000,0 бел.руб. у 2019 г.), могуць весці ўлік у кнізе ўліку даходаў і выдаткаў.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Чыгуначным раёне г. Гомеля.