Навіны

УВАЗЕ АРГАНІЗАЦЫЙ І ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ

Увазе арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў – зменены крытэрыі прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

Пунктам 10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2019 №503 «Аб падаткаабкладанні», які ўступіў у сілу з 01.01.2020 года, пашыраны магчымасці прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. А менавіта, павялічаны крытэрыі памеру валавой выручкі ў мэтах пераходу на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, яе прымянення і спынення прымянення:

Ліміт валавой выручкі

У 2019 годзе (у рублях)

У 2020 годзе (у рублях)

Для прымянення ССП без ПДВ

арганізацыямі

1 337 415

1 404 286

Для прымянення ССП з ПДВ

арганізацыямі

1 949 208

2 046 668

Для прымянення ССП без/з ПДВ

індывідуальнымі прадпрымальнікамі

420 000

441 000

Для пераходу на ССП

арганізацыямі

1 465 565

1 538 843*

індывідуальнымі прадпрымальнікамі

315 000

330 750*

* будзе прымяняцца для пераходу на ССП з 2021 года.

Арганізацыі, якія прымяняюць ССП, з колькасцю работнікаў у сярэднім за перыяд не больш за 15 чалавек, памер валавой выручкі якіх нарастаючым вынікам з пачатку года не перавышае 774 900,0 бел. руб. (738 000,0 бел.руб. у 2019 г.), могуць весці ўлік у кнізе ўліку даходаў і выдаткаў.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Чыгуначным раёне г. Гомеля.