Яўка выбаршчыкаў за тры дні датэрміновага галасавання склала 22,47%
7 августа 2020
За тры дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 22,47%. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшло 20,45% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 21,18%, у Гомельскай - 30,22%, у Гродзенскай - 20,05%.
У Мінскай вобласці прагаласавалі 20,84% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 26,14%, у Мінску - 18,89%.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.
БЕЛТА