Навіны

З 16 кастрычніка ў Гомелі ўключаць ацяпленне ў жылфондзе

Як паведамляе РУП "Гомельэнерга", па распараджэнні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта №355р ад 15.10.2020 з 16 кастрычніка ў Гомелі пачынаецца працэс уключэння ацяплення ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, установах адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных устаноў), тэатрах, агульнагарадскіх лазнях.

Падача цепланосбіта пачынаецца сёння ў Навабеліцкім, Цэнтральным, чыгуначным (за выключэннем мікрараёна «Сельмаш») раёнах горада і працягнецца заўтра ў Савецкім раёне і мікрараёне «Сельмаш».

Варта адзначыць, што на працягу 10 дзён будзе працягвацца наладка гідраўлічнага рэжыму для ўстанаўлення аптымальнай тэмпературы ў памяшканнях.