ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН І ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

АДПРАВІЦЬ ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

Паважаны наведвальнік!

З 2 студзеня 2023 г.уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022).

Закон устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (далей - сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел/ (інтэрнэт-сайт).

Афіцыйны тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава