РЭСУРСЫ І ІНФРАСТРУКТУРА

Гомель – адміністрацыйны цэнтр Гомельскай вобласці, другі па колькасці насельніцтва горад у Рэспубліцы Беларусь. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны на рацэ Сож.

Клімат

Клімат Гомеля умерана кантынентальны. Характэрна цёплае лета і мяккая зіма, што абумоўліваецца частым прыносам цёплых марскіх паветраных мас з Атлантыкі пануючым заходнім пераносам.

Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Гомелі +7,4 °C. Абсалютны мінімум студзеня -35,0 °C (31 студзеня 1970), абсалютны максімум +9,6 °C (11 студзеня 2007). Месяц з самай высокай сярэдняй тэмпературай – ліпень 2010 (+24,5 ° С), месяц з самай нізкай сярэдняй тэмпературай – люты 1929 (-17,1 ° С). За зіму адзначаецца да 40 дней адлігі, калі ў дзённыя гадзіны тэмпературы паветра падымаецца вышэй за 0 °C, і каля 30 дзён з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй -10 °C Сярэдняя тэмпература ліпеня +19,9 °C. Абсалютны максімум +38,9 °C (8 жніўня 2010), абсалютны мінімум +6,0 °C (18 ліпеня 1978). За лета адзначаецца звыш 30 гарачых дзён з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за +20 °C. Вегетацыйны перыяд працягваецца ў сярэднім 205 дзён з 3 красавіка па 26 кастрычніка (калі тэмпература паветра звыш +5 °C).

Гадавая сума ападкаў складае ў сярэднім 626 мм. Каля 70% ападкаў выпадае ў цёплы перыяд з красавіка па кастрычнік.

Насельніцтва

Насельніцтва горада на 1 студзеня 2024 года складала 501.102 чалавекі. Колькасць работнікаў, занятых у народнай гаспадарцы – 220 932 чалавекі. Нацыянальны склад: беларусы – 83,42% ад агульнай колькасці, рускія – 10,85%, украінцы – 3,11%.

Эканоміка

На тэрыторыі горада ажыццяўляюць дзейнасць 4,4 тысячы юрыдычных асоб і 12,5 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

У горадзе Гомель каля 90 буйных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў, больш за 30 будаўнічых арганізацый. Валаўтваральныя прадпрыемствы горада – РУП "Гомельэнера", РУП "ВА "Беларуснафта", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Гомельскі хімічны завод", ААТ "Гомельшкло", ААТ "Мілкавіта", СП ААТ "Спартак".

Знешнегандлёвыя аперацыі ў 2023 годзе ажыццяўляліся з 77 краінамі свету. Асноўны гандлёвы партнёр горада – Расійская Федэрацыя.

За 2023 год у эканоміку горада інвеставана 1049,7 мільёнаў рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па горадзе за 2023 год склала 1799,9 рублёў (тэмп росту рэальнай заработнай платы – 113,4%), у тым ліку за снежань 2023 года – 2075,3 рублёў (тэмп росту рэальнай заработнай платы – 112%).

Узровень беспрацоўя на 1 студзеня 2024 года склаў 0,1 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Гандаль

Рознічная гандлёвая сетка горада налічвае звыш 3,9 тысяч аб'ектаў гандлёвай плошчай больш за 420 тысяч квадратных метраў, сетка аб'ектаў грамадскага харчавання прадстаўлена 1112 аб'ектамі на 41,7 тысяч месцаў (у тым ліку 619 агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання на 22,4 тысяч месцаў). У горадзе ажыццяўляюць дзейнасць 16 рынкаў на 5200 гандлёвых месцаў.

Транспарт

Гомельскі транспартны вузел, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі на мяжы з Расіяй і Украінай, функцыянуе на скрыжаванні развітых транспартных камунікацый, якія фарміруюцца за кошт магістральных чыгуначных ліній, аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння.

Пасажырскія перавозкі на маршрутным аўтамабільным транспарце выконваюцца рухомым саставам КУП "Гарэлектратранспарт", філіялаў "Аўтобусны парк № 1", "Аўтобусны парк № 6" ААТ "Гомельаблаўтатранс".

Сацыяльная сфера

Сістэма адукацыі горада ўключае 126 устаноў дашкольнай адукацыі, 74 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 9 гімназій, 2 ліцэі, санаторная школа-інтэрнат.

У горадзе знаходзяцца 5 устаноў вышэйшай адукацыі і 2 філіялы ўстаноў вышэйшай адукацыі, 23 установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 7 дзіцячых домоў. Таксама сістэма адукацыі ўключае 4 установы спецыяльнай адукацыі, 10 устаноў дадатковай адукацыі, гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр.

На тэрыторыі горада функцыянуе больш за 30 устаноў культуры, у тым ліку 4 музеі, 3 тэатры, 3 канцэртныя арганізацыі, 6 палацаў культуры, бібліятэчная сетка і іншыя. Штогод установы культуры наведвае больш за 1 млн. чалавек.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць: ДУЗ "Гомельская цэнтральная гарадская клінічная паліклініка", уключаючы 2 філіялы, ДУЗ "Гомельская цэнтральная гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" і 6 філіялаў, ДУЗ "Гомельская цэнтральная гарадская стаматалагічная паліклініка" і 5 філіялаў, ДУЗ "Гомельская гарадская паліклініка № 1", ДУЗ "Гомельская гарадская паліклініка № 13", 10 гарадскіх клінічных паліклінік, КУП "Паліклініка № 7", 5 гарадскіх клінічных бальніц, ДУЗ "Гомельская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі".

У горадзе функцыянуе 21 гарадскі дыягнастычны цэнтр, у тым ліку кансультатыўныя кабінеты агульнага карыстання.

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў горадзе Гомель ёсць 183 спартыўныя залы, лядовы палац, лёгкаатлетычны манеж, конны манеж, 7 стралковых ціраў, 6 стадыёнаў, 13 футбольных палёў, 67 плавальных басейнаў, 4 вяслярныя базы, лыжаролерная траса.