Піратэхнічныя вырабы

Напярэдадні навагодніх і калядных свят павялічваецца продаж грамадзянам піратэхнічных вырабаў.

Нагадваем, што суб'ектам гандлю забараняецца продаж:
непаўналетнім ва ўзросце да 16 гадоў - піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння (п.п. 33.1 п. 33 Правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання (далей - Правілы продажу), зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2014 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2018 г. № 824).

Пры ўзнікненні спрэчкі пакупнік абавязаны прад'явіць дакумент, які змяшчае дату нараджэння, фотамалюнак (лічбавы фотапартрэт) і які дазваляе ўстанавіць узрост гэтага пакупніка (п. 34 Правілаў продажу).

У месцы продажу названых тавараў гандлёвымі арганізацыямі, прадпрымальнікамі размяшчаецца інфармацыя аб забароне іх продажу непаўналетнім.

За парушэнне п.п. 33.1 п. 33 Правілаў продажу прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 артыкула 13.11 "Парушэнне парадку ажыццяўлення гандлю і грамадскага харчавання, аказання паслуг насельніцтву, рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі" Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях", які цягне накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.

Суб'екты гандлю, якія ажыццяўляюць продаж піратэхнічных вырабаў, кіруюцца:
Правіламі продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.07.2014 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2018 г. № 824);
Тэхнічным рэгламентам мытнага саюза «Аб бяспецы піратэхнічных вырабаў (ТР МС 006/2011), прынятым Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 16 жніўня 2011 г. № 770;
Агульнымі патрабаваннямі пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, зацверджанымі Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Пры продажы піратэхнічнага выраба прадавец павінен азнаёміць пакупніка з інструкцыяй па яго ужыванню.