Вул.Савецкая, 50

Двухпавярховы будынак мае асіметрычны фасад, пластыка якога будуецца за кошт дзялення лапаткамі і пілястрамі па вертыкалі і паяскамі і карнізамі па гарызанталі. Цокаль фасада дэкарыраваны нішамі, што адпаведаюць рытму аконных праёмаў. Ад першага паверха цокаль аддзелены шырокай цягай-скосам. Рытм першага паверха галоўнага фасада ўтвараецца нішамі, адасобленымі руставанымі лапаткамі. У нішах размешчаны арачныя вокны, дэкарыраваныя прафіляванымі архівольтамі з замкавым каменем. У правай часцы фасада лапаткі больш шырокія, паміж імі размешчаны здвоеныя аконныя праёмы. Візуальнай мяжой паміж паверхамі служыць вузкая цяга.

Рытм другога паверха галоўнага фасада зададзены пры дапамозе пілястраў дарычнага ордэра, якія таксама ўтвараюць неглыбокія нішы. У нішах размешчаны прамавугольныя вокны з ляпнымі перамычкамі і падваконнікамі. У правай частцы фасада размешчаны балкон са здвоенымі аконнымі праёмамі, фланкіраваны дзвюма парамі пілястраў. На ўзроўні даху яны завяршаюцца прамавугольным атыкам, на якім змешчаны трохвугольны ляпны франтон. Увесь будынак апярэзвае прафіляваны карніз пад дахам.

Вуліца Савецкая (былая Румянцаўская) – адна з галоўных магістраляў Гомеля. Яна сфарміравалася ў другой палове XІX–пачатку XX стст., калі становіцца галоўнай вуліцай города. 2-3-х-павярховыя даходныя дамы належылі прыватным асобам і акрамя жылля гаспадароў, змяшчалі гандлёва-грамадскія ўстановы на першым паверсе, а памяшканні астатніх паверхаў здаваліся ўнаём як кватэры. Такую функцыю мог выконваць і дом № 50 па вул. Савецкай, які быў узведзены ў пачатку ХХ ст.

Пасля ўсталявання ў горадзе савецкай улады многія дамы былі нацыяналізаваны. Дом №50 у 1920-1940-я гг. адносіўся да завода “Рухавік рэвалюцыі”, цэхі якога знаходзіліся на сучасной вуліцы Кніжнай. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў доме да 1942 г. дзейнічала падпольная група рабочых пад кіраўніцтвам Героя СССР Ц.С. Барадзіна і Р.І. Цімафеенкі, што ўвекавечана мемарыяльнай дошкай на будынку.

Як сведчыць фотаздымак 1940-х гг. з фондаў музея ДГКУ “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”, дом атрымаў нязначныя пашкоджанні і ў 1948 г. быў адноўлены. Пасля аднаўлення ў ім знаходзіліся апорны пункт міліцыі (да 2009 г.), радыёклас, пакой школьніка, цэнтр ДАСААФ, гарадскі спецмедагляд. З 1990-х гг. у будынку размяшчалася ўпраўленне гомельскай абласной службы занятасці. Зараз тут знаходзіцца дзяржаўная ўстанова “Гомельскія гарадскія аркестры”. 


soviet50-  

Вул. Савецкай, дом №50. Здымак 1948 г. З фондаў музея ДГКУ “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.


soviet50

Вул. Савецкая, дом №50.  Здымак 2015 г.