МУХІН ВАСІЛЬ ФІЛІПАВІЧ



1917 - 1984

Герой Савецкага Саюза

*

Мухін Васіль Філіпавіч нарадзіўся ў вёсцы Кунтораўка, цяпер Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, у сям'і селяніна. У 1936 - 1938 гадах працаваў на заводзе "Гомсельмаш", які быў самым вядомым у той час прадпрыемствам рэгіёну. Яго назначылі  вучнем строгальшчыка вядомага майстра Вікенція Рамановіча Нарбутавіча - будучага Ганаровага грамадзяніна горада Гомеля. Юнак аказаўся старанным і кемлівым: тут яго прынялі ў камсамол, тут жа ён запісаўся ў гомельскі аэраклуб у групу лётчыкаў і ў вольны ад працы час, пачаў хадзіць на заняткі, вывучаў самалёт ПА-2, вучыўся на ім лятаць. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У 1938 годзе паступіў у Адэскую школу лётчыкаў-знішчальнікаў, у 1940 годзе быў пераведзены, а ў 1941 годзе скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў.

З ліпеня 1942 года сяржант Мухін - у дзеючай арміі. Баявое хрышчэнне лётчык-знішчальнік Мухін прыняў у складзе 192-га знішчальнага авіяпалка ў раёне горада Сватава Варашылаўградскай вобласці. Потым былі паветраныя сутычкі ў раёне Старабельскім, над станцыяй Цымлянск і манычскімі стэпамі, у раёне станіцы Пралетарскай і горада Сальск.

Змагаўся на Паўднёва-заходнім, 2-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі, Аўстрыі. Да канца вайны камандзір звяна гвардыі старэйшы лейтэнант В. Ф. Мухін вырабіў 291 паспяховы баявы вылет. Удзельнічаў у 83 паветраных баях, у якіх асабіста збіў 20 самалётаў праціўніка.

23 лютага 1945 года ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны працягнуў службу ў авіяцыі. У 1948 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў ВВС. З 1950 году Гвардыі падпалкоўнік В. Ф. Мухін у адстаўцы. Жыў у горадзе Гомелі, быў лектарам таварыства "Веды". З 1964 года - ганаровы грамадзянін горада Бельцы (Малдова). Занесены ў Кнігу пашаны Гомельскага завода вымяральных прыбораў.

Мемарыяльная дошка ўстлявана ў горадзе Гомелі на прахадной завода вымяральных прыбораў (вуліца Інтэрнацыянальная, 49), дзе ў 1965-1973 гадах працаваў В.Ф. Мухін.

Узнагароды: ордэн Леніна, Чырвонага Сцяга (чатыры разы), Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі; медалі.