Карысная інфармацыя
Асноўныя нарматыўныя прававыя акты:
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях» глядзець
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднаннях» глядзець
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прафесійных саюзах» глядзець
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях» глядзець
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб парадку ўліку і спынення дзейнасці арганізацыйных структур палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў" ад 18 лютага 2014 г. № 141
Увазе грамадскіх аб'яднанняў!
Гомельскі гарвыканкам інфармуе, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі часткі шостай артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб'яднаннях» грамадскае аб'яднанне, саюз штогод да 1 сакавіка прадстаўляюць у рэгіструючы орган:
– інфармацыю аб прадаўжэнні сваёй дзейнасці з указаннем месца знаходжання кіруючага органа;
– спісы членаў выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза, у якіх указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) i нумар рабочага тэлефона, пасада ў гэтых выбарных органах i дата абрання кожнага з членаў з прыкладаннем адпаведных пратаколаў. У выпадку змяненняў у складзе выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза неабходныя звесткі прадстаўляюцца ў адпаведны рэгіструючы орган у дзесяцідзённы тэрмін з дня прыняцця такога рашэння;
– інфармацыю аб колькасці грамадскага аб'яднання, яго арганізацыйных структур, складзе саюза;
– звесткі аб мерапрыемствах, праведзеных у статутных мэтах грамадскім аб'яднаннем, саюзам за год.
Просім арганізацыйныя структуры грамадскіх аб'яднанняў прадастаўляць вышэйпаказаныя звесткі ва ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама