Служба "Адно акно"

Для ўдасканалення працы са зваротамі грамадзян рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўча камітэта ад 3 студзеня 2008 г. № 16 у выканкаме створана служба «Адно акно».

Служба размешчана на першым паверсе Гомельскага гарвыканкама, кабінет 120, т 53-64-85, т/ф 51-18-54.

Грамадзянін падае ў Службу дакументы, якія маюць дачыненне непасрэдна да Заяўніка, а таксама пералік дакументаў, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Прамежкавыя дакументы, неабходныя для выдачы выніковага дакумента, запытваюцца службай, структурнымі падраздзяленням гарвыканкама або арганізацыямі камунальнай уласнасці горада самастойна.

Служба цесна ўзаемадзейнічае з банкамі г. Гомеля, гарадскім філіялам РУП «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», мiжгарадскiм філіялам РУП «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», адміністрацыямі раёнаў горада.

СПЕЦЫЯЛІСТЫ СЛУЖБЫ
 
Саўкiна Вольга Васiльеўна - начальнік службы

Краўцова Наталля Мiкалаеўна - спецыяліст

Магер Наталля Уладзiмiраўна - спецыяліст

РЭЖЫМ РАБОТЫ СЛУЖБЫ 

Панядзелак, серада, пятніца - з 8.00 да 17.00
Аўторак, чацвер – з 11.00 да 20.00
Субота - з 9.00 да 13.00
выхадны - нядзеля