21 ЧЭРВЕНЯ – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ
Паважаныя работнікі сістэмы аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных службаў горада Гомеля!
Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў віншуюць вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Развіццё сістэмы аховы здароўя, умацаванне яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, аснашчанасць сучасным лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем – найважнейшыя фактары дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Прыняцце належных мер на дзяржаўным узроўні дазволіла ў апошнія гады павялічыць працягласць жыцця, знізіць смяротнасць. Гэтыя дасягненні сталі магчымы шмат у чым дзякуючы высокаму прафесіяналізму, ведам і працавітасці медыцынскіх работнікаў, якія прысвяцілі сваё жыццё клопату пра здароўе чалавека.
Дзень медыцынскіх работнікаў у чарадзе прафесійных святаў займае асаблівае месца. Бо прафесія медыка – бязмежная дабрыня, чуласць, міласэрнасць і клопат.
Няхай самай вялікай узнагародай для вас стануць павага і ўдзячнасць жыхароў горада і ўдзячныя словы пацыентаў, якім вы аказваеце дапамогу.
Прыміце самыя добрыя, шчырыя пажаданні дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у працы на карысць жыхароў нашага горада.
З святам!
Старшыня П. А. Кірычэнка |
Старшыня Н.Н.Кавалевіч |