22 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
21 июня 2020
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны адзначаюць 22 чэрвеня ў Беларусі. У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
У Гомелі адбудуцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты.
У 4 гадзіны на брацкай магіле народных апалчэнцаў, магіле Героя Савецкага Саюза Т. С. Барадзіна (вул. Баўмана) адбудзецца акцыя "Ніхто не забыты. Нішто не забыта" з ускладаннем кветак.
У 10.00 на плошчы Працы - мітынг памяці і цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў.
У 15.30 у скверы імя а. А. Грамыка пройдзе тэматычны канцэрт-рэквіем.