Навіны

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ» ПА ПЫТАННЯХ НЕЗАКОННАГА ЗВАЛЬНЕННЯ РАБОТНІКАЎ ЗАРАБІЛА Ў ФПБ

Прафсаюзныя «гарачыя лініі» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў – частка маніторынгу правільнасці прымянення абноўленага Працоўнага кодэкса, які ўступіў у сілу ў студзені гэтага года, паведамляе 1prof.by.

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 12 чэрвеня пачала працу «гарачая лінія» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў. Патэлефанаваць на яе можна па тэлефоне 373-82-94 з 10.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.

– Звярнуцца на «гарачую лінію» можа кожны, хто палічыў, што яго звольнілі альбо прыгразілі звальненнем без законных падстаў. Прафсаюзныя юрысты будуць дэталёва разбірацца ў кожнай сітуацыі. Звярнуцца за дапамогай можна і ў раённыя аб'яднання прафсаюзаў або запоўніць электронны зварот да юрыста на інтэрнэт-партале ФПБ, – распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення юрыдычнай працы і прававога забеспячэння Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Марына Лазар.

З 15 чэрвеня такія прафсаюзныя «гарачыя» лініі запрацуюць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

«Гарачыя лініі» ў рэгіёнах:

Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-0162) 21-56-43;

Віцебскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-0212) 26-18-89;

Гомельскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-0232) 32-90-85;

Гродзенскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-0152) 62-44-54;

Мінскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў – (8-017) 356-89-37;

Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-017) 323-39-23;

Магілёўскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў – (8-0222) 65-34-95.

Прафсаюзныя «гарачыя лініі» па пытаннях незаконнага звальнення работнікаў – частка маніторынгу правільнасці прымянення абноўленага Працоўнага кодэкса, які ўступіў у сілу ў студзені гэтага года.

Нагадаем, змены ў Працоўны кодэкс, ініцыяваныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, тычыліся, у тым ліку, і пытанняў заключэння кантрактаў.

У прыватнасці, гэта падаўжэнне кантракту з добрасумленнымі работнікамі на максімальны тэрмін. Так, згодна з законам, калі бакі вырашылі працягнуць працоўныя адносіны, то падаўжэнне кантракта ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння з добрасумленным работнікам ажыццяўляецца на максімальны тэрмін. Па заканчэнні кантракту – новы кантракт падпісваецца на тэрмін не менш трох.

Акрамя таго, у Працоўны кодэкс унесена норма аб тым, што прафсаюз мае права ўдзельнічаць у абмеркаванні ўмоў кантракту работніка. Яна накіравана на тое, каб не дапусціць парушэння правоў работніка за кошт не ўключэння ў кантракт гарантый, прадастаўленых работніку заканадаўствам, калектыўным дагаворам.