Навіны

Аб частковым абмежаванні прыпынку і стаянкі транспарту

У сувязі з правядзеннем работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця па вуліцы Шаўчэнкі з 06.00 15 чэрвеня да 21.00 16 чэрвеня будзе забаронены прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на Прывакзальнай плошчы.

Для ўладальнікаў транспартных сродкаў прыпынак і стаянка будзе арганізавана на гасцявой паркоўцы, будаўніцтва якой прадугледжана праектам «Будаўніцтва аб'екта шматфункцыянальнага гандлёва-адміністрацыйнага прызначэння з аб'ектамі грамадскага харчавання ў квартале вуліц Шаўчэнка-Курчатава-праспект Перамогі ў горадзе Гомелі».