Навіны

На Гомельшчыне ўводзяць абавязковы масачны рэжым

Абавязковы масочный рэжым ўводзяць з 9 лістапада ва ўсіх раёнах рэгіёну. Пра гэта на штотыднёвай апаратнай нарадзе паведаміў губернатар Генадзь Салавей, піша Гомельская праўда.

Гэта значыць, што жыхары вобласці павінны будуць выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання на нерухомых і рухомых аб'ектах і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці. Абавязкова маскі трэба будзе апранаць пры ўваходзе ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, культуры і адукацыі, сацабслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, грамадскі транспарт і іншыя аб'екты.

Распараджэнне дапоўніць комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання каронавіруса на Гомельшчыне.

Кантраляваць яго выкананне будуць работнікі абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і яго структурныя падраздзяленні. Пастанова выкліканая ў тым ліку невыкананнем жыхарамі вобласці сацыяльнай дыстанцыі.

Акрамя масачнага рэжыму, з сённяшняга дня ў рэгіёне скарачаюць колькасць масавых мерапрыемстваў, а нарады максімальна пераводзяць у фармат відэаканферэнцый.