Выбары - 2020
***
Паважаныя выбаршчыкі!
У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь выбаршчыкі, якія не маюць магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання. Датэрміновае галасаванне па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца
з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00
Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.
***
Паведамленне аб прадастаўленні ўчастковымі выбарчымі камісіямі спісаў выбаршчыкаў для азнаямлення і магчымасці праверыць дадзеныя аб сабе ў спісе
З 24 ліпеня па 3 жніўня 2020 года ўключна ўчастковымі выбарчымі камісіямі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца азнаямленне выбаршчыкаў са спісамі грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кожнаму грамадзяніну ў адпаведнасці з артыкулам 21 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ўказаны звесткі аб ім.
Графік прыёму выбаршчыкаў:
панядзелак-пятніца з 17.00 да 19.00
субота з 12.00 да 14.00
нядзеля выхадны
***
***
Звесткі аб старшынях, намесніках старшыняў і сакратарах участковых выбарчых камісій
Паведамленне аб рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Графікі размеркавання эфірнага часу, прадастаўленага для перадвыбарных выступленняў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
***
Чыгуначная раённая ў горадзе Гомелі камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Навабеліцкая раённая ў горадзе Гомелі камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Савецкая раённая ў горадзе Гомелі камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Цэнтральная раённая ў горадзе Гомелі камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
***
АБ'ЯВЫ (архіў)
***
Навіны па тэме "Выбары - 2020"***
